ТКА́НКАВАЯ ВА́ДКАСЦЬ,
вадкасць, якая запаўняе міжклетачныя прасторы ў тканках і органах жывёл і чалавека. Адцякае з органаў у лімфатычныя сасуды і ператвараецца ў лімфу. Утрымлівае прадукты абмену рэчываў і рэчывы, якія паступаюць з крыві. Складае 26,5% масы цела чалавека, каля 45% вады ў арганізме, разам з крывёй і лімфай утварае
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)